top of page
Search

Бельгійскія прафсаюзы патрабуюць вызвалення палітычных вязняў у Беларусі

Updated: Apr 30

Тры лідары бельгійскіх аб'яднанняў прафсаюзаў, якія прадстаўляюць 3,5 мільёна працоўных Бельгіі, выказалі крайняе абурэнне ў дачыненні да масавых арыштаў і затрыманняў актывістаў працоўнага руху ў Беларусі за апошнія тры гады. У лісце, адрасаваным Прэм'ер-міністру Рэспублікі Беларусь Раману Галоўчанку, яны запатрабавалі іх неадкладнага вызвалення.


У лісце, які быў перададзены ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Бельгіі і адрасаванага Прэм'ер-міністру Раману Галоўчанку, прэзідэнты прафсаюзаў Анн Ферморген ACV-CSC, Цьеры Бодсон FGTB-ABVV і Герт Труенс ACLVB-CGSLB, заявілі аб сваёй салідарнасці з беларускімі калегамі і запатрабавалі неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, у незалежных прафсаюзах.


Ліст, адпраўлены ў межах кампаніі салідарнасці Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (ITUC), падкрэслівае недапушчальнасць пераследу і тэрору ў дачыненні да працоўных па палітычных матывах у Беларусі. Прадстаўнікі прафсаюзаў выказалі занепакоенасць наконт фактаў пастаяннай дыскрымінацыі, ціску і нават катаванняў над палітычнымі зняволенымі.


У сваім звароце яны таксама заклікалі да аднаўлення правоў працоўных на свабоду аб'яднанняў, падкрэсліўшы, што гэтая праблема з'яўляецца фундаментальнай для прафсаюзнага руху.


Бельгійскія прафсаюзныя лідары запэўнілі, што беларускія незалежныя прафсаюзы могуць разлічваць на поўную падтрымку, салідарнасць і практычныя дзеянні з боку бельгійскага ўрада, працадаўцаў і грамадскасці Бельгіі, а таксама на міжнароднай арэне.


Гэты ліст яшчэ раз сведчыць аб міжнароднай увазе да сітуацыі ў Беларусі і закліку да дзеянняў для абароны правоў чалавека і свабоды асацыяцыі ў гэтай краіне.


Read this text in eng or рус


Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page