top of page
Search

Беларускі на жаночай канферэнцыі IUF

У межах 28 Кангрэса IUF (Сусветны саюз харчавікоў, работнікаў сельскай гаспадаркі і гасцініц), які пройдзе 14-16 чэрвеня ў Жэневе, 10-11 чэрвеня праходзіць жаночая канферэнцыя IUF.



Прадстаўніца Беларускага Незалежнага прафсаюза, Святлана Ушчапоўская - старшыня Жаночай Сеткі Беларускага Кангрэса Дэмакратычных прафсаюзаў, каардынатарка прафсаюзнай адукацыі Незалежнага прафсаюза Гарнякоў, прадстаўляе беларусак на гэтай канферэнцыі.


У сваім выступе Святлана распавяла аб беларускіх палітычных зняволеных прафсаюзніцах.


Ня толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце прафсаюзныя арганізацыі сутыкаюцца з вялізнымі праблемамі - вайной, пандэміяй COVID-19, крызісам кошту жыцця, кліматычным крызісам і пастаяннымі атакамі на правы.

Мы павінны змагацца за лепшае тут і зараз, і мы таксама павінны змагацца за лепшую будучыню: правы прафсаюзаў, роўнасць, кліматычную справядлівасць, мір, дэмакратыю і правы чалавека.



Чытаць гэты тэкст па eng цi рус

Комментарии


Комментарии отключены.
bottom of page