11 лютага 2025 года мы запрашаем вас прыняць удзел у вэбінары, прысвечаным сітуацыям у Беларусі, М'янме і Ганконгу. На мерапрыемстве выступяць тры прафсаюзныя актывісты ў выгнанні, якія падзеляцца асабістым вопытам барацьбы і раскажуць, як працоўныя рухі ў іх рэгіёнах супрацьстаяць рэпрэсіям з боку аўтарытарных рэжымаў.
У сучасным свеце прафсаюзныя рухі сутыкаюцца з жорсткімі выклікамі з боку аўтарытарных рэжымаў. Шмат у якіх краінах прафсаюзныя актывісты апынаюцца ў турмах або вымушаныя пакідаць радзіму, правы працоўных груба парушаюцца, а само існаванне дэмакратычных прафсаюзаў знаходзіцца пад пагрозай. Тым не менш, нягледзячы на рэпрэсіі, працоўныя працягваюць змагацца за свае правы, знаходзячы новыя спосабы супраціву.
Калі і дзе
📅 Дата: 11 лютага 2025 года (аўторак)
🕑 Час:
• 14:00-15:30 (GMT)
• 15:30-17:00 (CET)
• 10:30-12:00 (CST)
• 21:00-22:30 (MMT)
• 17:00-18:30 (MSK)
Акрамя гэтага, у абмеркаванні прымуць удзел вядучыя даследчыкі і прадстаўнікі міжнародных прафсаюзных арганізацый, якія закрануць тэму глабальнай салідарнасці ў абароне правоў працоўных ва ўмовах аўтарытарызму.
• Лізавета Мерляк, старшыня Salidarnast e.V. (Беларусь)
• Кхаінг Зар Аунг, прэзідэнт Федэрацыі прамысловых працоўных М'янмы
• Крыстафер Мунг, выканаўчы дырэктар Hong Kong Labour Rights Monitor
• Франк Хофер, навуковы супрацоўнік Global Labour University
• Эрык Лі, заснавальнік LabourStart
• Кірыл Букетаў, палітычны дарадца IUF
• Уолтан Пентленд, дырэктар па арганізацыі кампаній і суднабудаванні, IndustrialAll Global Union
• Меган Дэй (мадэратар), рэдактар Global Labour Column
Чаму гэта важна?
На вэбінары будуць разгледжаны не толькі канкрэтныя выпадкі барацьбы прафсаюзаў ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій, але і перспектывы міжнароднай падтрымкі. Эксперты раскажуць, як глабальная салідарнасць дапамагае абараняць правы працоўных і якія механізмы могуць быць выкарыстаныя для аказання ціску на аўтарытарныя ўрады.
Рэгіструйцеся ўжо зараз і далучайцеся да дыскусіі!
Кантакт: info@hklabourrights.org
댓글