Кампаніі
"Прафсаюзная дзейнасць - не экстрэмізм!"
Кампанія "Прафсаюзная дзейнасць - не экстрэмізм!" была запушчана з мэтай прыцягнення ўвагі сусветнай грамадскасці да сітуацыі з правамі працоўных у Беларусі. У краіне адбываецца паліцэйскі тэрор, катаванні і цкаванне нязгодных з дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі, у тым ліку прафсаюзных актывістаў.
Кампанія заклікае да вызвалення прафсаюзных і палітычных зняволеных, спынення рэпрэсій прафсаюзных актывістаў і аднаўлення гарантый легальнай дзейнасці незалежных прафсаюзаў. Арганізатарам кампаніі выступае Асацыяцыя "Салідарнасць", якая аказвае падтрымку прафсаюзным актывістам, а пачатак кампаніі прымеркаваны да гадавіны прафсаюзных пагромаў, учыненых рэжымам Лукашэнкі ў 2022 годзе. Кампанія працягнецца з 19 сакавіка па 22 красавіка 2024 года, а яе мэтай з'яўляецца прыцягненне ўвагі міжнароднай супольнасці да праблем, звязаных з правамі прафсаюзаў у Беларусі, і садзейнічанне іх вырашэнню.
Дзень дзеянняў за правы прафсаюзаў і дэмакратыю ў Беларусі
19 красавіка пройдзе Дзень дзеянняў за правы прафсаюзаў і дэмакратыю ў Беларусі з патрабаваннем вызвалення беларускіх прафсаюзных лідараў, якія знаходзяцца ў зняволенні.
Нагадаем, што вынікам праўлення Лукашэнкі і ягонай сістэмы, стала ліквідацыя чатырох незалежных прафсаюзаў (БНП, СПБ, СПМ і РЭП), Асацыяцыі прафсаюзаў БКДП і арышт яе лідараў у 2022 годзе. На сённяшні момант у зняволенні знаходзяцца амаль паўсотні прафсаюзных лідараў і актывістаў. Многія з іх унесены ў спісы экстрэмістаў або тэрарыстаў. Гэта зроблена для паражэння іх у правах і пастаяннага нагляду за імі, нават калі яны выйдуць на волю. Кампанія праводзіцца намі разам з Міжнароднай Канфедэрацыяй прафсаюзаў (МКП).
Вы можаце публічна падтрымаць рух за незалежныя прафсаюзы і дэмакратыю ў Беларусі, каб абмеркаваць грубы ўціск, з якім сутыкаюцца беларускія працоўныя. Мы заклікаем Вас далучыцца да кампаніі, выканаўшы адно з наступных дзеянняў:
01
Патрабаваць вызвалення прафсаюзных
лідэраў
Накіраваць лісты ўраду Рэспублікі Беларусь і арганізаваць акцыі каля амбасадаў з патрабаваннем доступу і вызвалення лідараў прафсаюзаў, у тым ліку старшыні БКДП, віцэ-прэзідэнта МКП і сябра Адміністрацыйнай рады МАП Аляксандра Ярашука.
03
Падрыхтаваць лісты па рэзалюцыі МАП
Накіруйце лісты вашым нацыянальным урадам з просьбай выканаць рэзалюцыю МАП, прынятую Міжнароднай канферэнцыяй працы ў чэрвені 2023 года, з улікам культурных, эканамічных, гандлёвых, навуковых і іншых абласцей міжнароднага супрацоўніцтва з Беларуссю, запытаўшы інфармацыю аб дзеяннях, ужо зробленых у гэтых адносінах, уключаючы пытанні, якія датычацца невысылкі і ўзаемадзеяння з іншымі структурамі ААН і міжнароднымі арганізацыямі, а таксама патрабаванне дыпламатычных намаганняў для атрымання доступу да зняволеных прафсаюзных дзеячаў і іх вызвалення.
05
Прыняць удзел у тэматычных нарадах па Беларусі
Патрабаваць ад нацыянальных прадстаўнікоў - трохбаковых партнёраў, а таксама прадстаўнікоў дзяржаў у розных установах ААН прыняць удзел у тэматычнай нарадзе высокага ўзроўню па Беларусі перад МКП, як гэта было вырашана Адміністрацыйнай Радай МАП, заклікаўшы Беларусь паважаць рэкамендацыі МАП наглядных органаў і забяспечыць, каб прафсаюзы належалі і кантраляваліся працоўнымі, а не ўрадам.
02
Арганізаваць удзел нацыянальных прадстаўнікоў у нарадзе па Беларусі
Праводзіць сустрэчы па пытаннях комплекснай праверкі правоў чалавека з працадаўцамі і ўрадамі Беларусі, аналізаваць ланцужкі паставак, фінансавыя і іншыя бізнес-паслугі, у якіх удзельнічаюць беларускія прадпрыемствы, а таксама рабіць крокі па выкарыстанні рычагоў уздзеяння для ліквідацыі парушэнняў.
04
Запісаць відэа-пасланне салідарнасці
Запішыце відэапасланне салідарнасці з прафсаюзнымі лідарамі, заявіўшы, што прафсаюзная дзейнасць не з'яўляецца экстрэмізмам, заклікаўшы да свабоды аб'яднання і дэмакратыі, а таксама да вызвалення зняволеных прафсаюзных актывістаў у Беларусі. Калі ласка, падзяліцеся сваім паведамленнем у сваіх інфармацыйных крыніцах з хаштэгамі: #FreeBelarusUnionists #SolidarityWithBelarusTradeUnionists #SupportBelarusWorkersRights #April19_WorkersRights каб мы маглі паўторна падзяліцца ім.
06
Далучыцца да анлайн-сустрэчы па абмеркаванні беларускага пытання
Таксама, вы можаце далучыцца да анлайн-сустрэчы, арганізаванай МКП і ЕКП, 19 красавіка з 9.30 да 11.00 па цэнтральна-еўрапейскім летнім часе ў рамках Дня дзеянняў за правы прафсаюзаў і дэмакратыю ў Беларусі. Сустрэча будзе праходзіць на англійскай і рускай мовах, зарэгістравацца можна тут.
Street Action • Street Action • Street Action • Street Action • Street Action • Street Action • Street Action
Акцыя салідарнасці
19 красавіка Salidarnast e.V. праводзіць акцыю пратэсту, прысвечаную гэтай падзеі, якая адбудзецца на Парыжскай плошчы, 10117 Берлін, каля Брандэнбургскай брамы, з 12:30 да 13:30. Будзем радыя бачыць вас на акцыі.
April 19, 2024
Berlin 10117
Paris Square (Parise Platz)
12:30 - 13:30
Кампанiя салiдарнасцi
Мы заклікаем усіх далучыцца да нашай кампаніі і падтрымаць нашы патрабаванні. Мы павінны аб'яднацца, каб дабіцца сваіх правоў і годных умоваў працы для беларускіх працоўных.
Выкарыстоўвайце наступныя хэштэгі:
#FreeBelarusUnionists #SolidarityWithBelarusTradeUnionists #SupportBelarusWorkersRights #April19_WorkersRights
Кантакты для партнёраў для атрымання
дадатковай інфармацыі/зваротнай сувязі:
Лiзавета Мерляк, +4915203268972, liza.merliak@gmail.com
Марыя Тарадзецкая, +491637892590, traxy1988@gmail.com
Працягласць кампаніі:
19 сакавiка 2024 – 22 красавiка 2024
Важныя даты
19 красавіка 2024, 12.30-13.30 – акцыя пратэсту “Салідарнасці” ў Берліне
LIVE broadcast from the action: