May 241 min

Палітвязню Аляксандру Гашнікаву хочуць узмацніць пакаранне

Аляксандр — супрацоўнік Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне і сябра Беларускага Незалежнага прафсаюза.

Яго затрымалі 18 верасня 2021 года па справе "Рабочага руху". Гэтая ініцыятыва 21 верасня 2021 года была прызнаная экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых.

У Гомельскім абласным судзе 17 лютага 2023 года суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў Аляксандра вінаватым паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім) і прызначыў яму 14 гадоў зняволення. Палітвязень адбывае свой тэрмін у наваполацкай калоніі № 1.

"Вясне" стала вядома, што ў судзе Наваполацка 28 траўня разгледзяць справу аб узмацненні палітвязню рэжыма ўтрымання. Па рашэнні суддзі Віталя Лапко Аляксандра могуць перавесці на турэмны рэжым.

Read this text in eng or рус