top of page

Аб Салідарнасцi

Хто мы

Асацыяцыя "Салідарнасць" заснавана прафсаюзнымі лідарамі і актывістамі з Беларусі, якія вымушана пакінулі краіну, пасля ліквідацыі і рэпрэсій у дачыненні да дэмакратычных прафсаюзаў. Дабрачынная асацыяцыя зарэгістраваная ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія і базіруецца ў Брэмене.

"Нашая гісторыя вучыць нас, што дыктатуры ніколі не бываюць даўгавечнымі, якімі б моцнымі яны ні здаваліся на час, у той час як працоўныя ніколі не перастануць арганізоўваць дэмакратычныя прафсаюзы ў сваёй пастаяннай барацьбе за свабоду і справядлівасць для сябе і для грамадства."

 

Дан Галлін

Наша місія

Мэта Асацыяцыі «Салідарнасць»: адраджэнне незалежнага прафсаюзнага руху для стварэння ў Беларусі дэмакратычнага грамадства, заснаванага на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці і годнай працы. 

Наша бачанне

Мы не можам пакінуць нашых калег у турмах без падтрымкі, а беларускіх працоўных сам-насам з рэжымам. Нягледзячы на зьнішчэньне незалежнага прафсаюзнага руху, працоўныя ў Беларусі застаюцца той сілай, якая можа супрацьстаяць дыктатуры. І мы павінны ўсяляк падтрымліваць іх памкненні да дэмакратыі і пры гэтым захоўваць прафсаюзную культуру.

Мэты і задачы

Нашы мэты і задачы з'яўляюцца выключна дабрачыннымі. Мы аказваем дапамогу палітычна пераследуемым асобам, прафсаюзным уцекачам з Беларусі, а таксама садзейнічаем грамадскай і прафсаюзнай асвеце.

Дзейнасць

Мы рэалізуем нашу дзейнасць праз арганізацыю публічных мерапрыемстваў, міжнародную і інфармацыйную працу. Экспертны аналіз сацыяльнай, прававой і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, праграмы асветы і прафсаюзнай падрыхтоўкі, а таксама супраца з аналагічнымі арганізацыямі і ініцыятывамі.

bottom of page